БЕЛ Ł РУС

П'яны кіроўца справакаваў ДТЗ у Мінску, у выніку збілі дзіця-пешахода

25.11.2012 / 14:01

ДТЗ адбылося сёння на вуліцы Лабанка. П'яны кіроўца урэзаўся на сваім аўтамабілі ў машыну, якая спынілася на чырвоны сігнал святлафора.

Гэтая машына з-за сутыкнення прасунулася ў бок двух пешаходаў - жанчыны з дзіцем. Апошні, паводле папярэдніх дадзеных, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. Падрабязнасці высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула