БЕЛ Ł РУС

Беларус спрабаваў прарвацца да патрыярха Кірыла ў Маскве, яго затрымалі

26.11.2012 / 13:21

Грамадзянін Беларусі за неадэкватныя паводзіны затрыманы 25 лістапада ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.
Пра гэта распавёў дзяжурны афіцэр прэс-службы галоўнага ўпраўлення МУС РФ Міхаіл Місько.

«За неадэкватныя паводзіны ў храме Хрыста Збаўцы служба бяспекі вывела з памяшкання храма грамадзяніна Беларусі і перадала яго супрацоўнікам паліцыі. Яго даставілі ў аддзел паліцыі, куды неўзабаве быў выкліканы экіпаж псіхіятрычнай дапамогі», — сказаў ён.

Грамадзянін Беларусі спрабаваў прарвацца падчас службы да патрыярха Кірыла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула