БЕЛ Ł РУС

«ВІА Гра» канчаткова распалася

26.11.2012 / 14:3

Сэксуальная і мегапапулярная на прасторах СНД жаночая група «ВІА Гра» спыняе сваё існаванне. Пра гэта афіцыйна заявіў прадзюсер групы — Канстанцін Меладзэ.

«ВІА Гры» больш не існуе. Уся рэч у тым, што больш я не бачу прычын для працягу існавання гурту.

Можна сказаць, што мне гэта надакучыла, і я вырашыў закрыць гэты праект раз і назаўжды», — заявіў Меладзэ.

Пра тое, што ўкраінскі гурт знаходзіцца на мяжы распаду, сведчылі пастаянныя змены ўнутры калектыву. Апошняй «кропляй» стаў скандальны выхад з групы салісткі Санты Дзімопулас.

Перадапошні склад групы -- Ева Бушміна, Альбіна Джанабаева і Надзя Мейхер.

За 12 гадоў існавання ў «ВІА Гры» змянілася 13 удзельніц.
Апошнія гады нязменнай заставалася Альбіна Джанабаева, але і яна даўно падумвае пра сольную кар’еру.

Перадапошні склад групы — Ева Бушміна, Альбіна Джанабаева і Надзя Мейхер.

Нагадаем, гурт «ВІА Гра» узнік у 2000-м годзе і складаўся з двух салістак — Алены Вінніцкай і Надзі Граноўскай (затым — Мейхер). А пасля сыходу Вінніцкай, гурт ператварыўся з дуэта ў трыа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула