БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія пазычыць Грэцыі яшчэ 44 млрд еўра

27.11.2012 / 09:42

Міністры фінансаў зоны еўра і МВФ дамовіліся аб тэрміновых асігнаваннях у дапамогу абцяжаранай даўгамі Грэцыі.

Суму доўгу вырашана скараціць на 40 млрд еўра ($51 млрд), а наступны транш крэдыту Афінам будзе пераведзены 13 снежня і складзе 44 млрд еўра.

Узрадаваны рашэннем еўрагрупы, кіраўнік еўрапейскага ЦБ Марыа Драгі заявіў, што яно «ўмацуе упэўненасць рынкаў у Еўропе і ў Грэцыі».

Пасля навіны аб паспяховым выніку шматдзённых перамоваў біржавыя індэксы Азіі ў аўторак раніцай пайшлі ўверх. Курс еўра да даляра ЗША падняўся на 0,3% і дасягнуў месячнага максімуму.

Прарыў на перамовах міністраў фінансаў еўразоны і кіраўніцтва МВФ у Брусэлі быў дасягнуты пасля 10-гадзінны дыскусіі. За апошнія паўмесяца гэта была ўжо трэцяя нарада еўрапейскіх кіраўнікоў па сітуацыі ў Грэцыі.

Фінансавая дапамога дазволіць грэцкаму ўраду выплаціць пенсіі і зарплаты бюджэтнікам у снежні. Сваю долю дапамогі атрымаюць і банкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула