Польскія фанаты збіраюць перадачы для беларускіх ветэранаў Арміі Краёвай
Так яны хочуць змяніць свой вобраз, сапсаваны буяльствамі на Чэмпіянаце Еўропы.
Акцыю па зборы дапамогі для ветэранаў Арміі Краёвай распачалі фанаты «Леха» (Познань). Грошы і рэчы збіраюць у часе матчаў. Фанаты вырашылі накіраваць дапамогу ў Беларусь, бо ведаюць, што там ветэранам АК цяжка жывецца.
Армія Краёва — польская ўзброеная падпольная арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі даваеннай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі. Яна ставіла мэту аднаўлення Польшчы ў межах да верасня 1939. Армія Краёва была распушчана польскім эмігранцкім урадам 18 студзеня 1945 года. Частка яе байцоў уступіла ў армію Берлінга, што ваявала на баку саветаў. Іншыя працягвалі вайну ў падполлі да пачатку
Паводле некаторых ацэнак, у Беларусі ў шэрагі Арміі Краёвай уваходзіла каля 10 тысяч чалавек. За ўдзел у АК і дапамогу ёй было рэпрэсавана каля 80 тысяч чалавек, у тым ліку сямейнікаў акоўцаў. Сёння польскі ўрад выплачвае ўсім былым рэпрэсаваным акоўцам так званыя «свядчэня комбатанцке» — грашовыя пенсіі.