БЕЛ Ł РУС

Дзённікі лідара «Тройцы» можна спампаваць

27.11.2012 / 17:19

ЮУ

«Аўтабаны і менестрэлі» Івана Кірчука выйшлі ў 2009 годзе.

Іван Кірчук, лідар легендарнай «Тройцы» выклаў у сеціва свае дзённікі — кніга «Аўатабаны і менестрэлі» выйшла ў 2009 годзе вельмі сіцплым накладам. Цяпер яе можна спампаваць у фармаце pdf. на сайце трыа.

«Аўтабаны і менестрэлі» гэта дарожныя нататкі, успаміны і нават прытчы ад Івана Кірчука — выбітнага фолк-музыкі і калекцыянера музычных інструментаў. Дзённікі распавядаюць пра еўрапейскія гастролі, канцэрт на разагрэве ў Дэвіда Гэхэна, пра найбольш і найменш удалыя выступы этна-трыа і пра іншыя рэчы, якія «зачапілі» музыку.

Для сапраўдных аматараў «Тройцы» кніга абавязковая, у той час, як усім астатнім больш цікавымі могуць падацца іншыя кнігі Кірчука, якія таксама ёсць на сайце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула