БЕЛ Ł РУС

На віленскіх могілках Росы паставяць відэакамеры

27.11.2012 / 22:39

Nashaniva.com

Самакіраванне Вільні разглядае магчымасць абсталяваць відэакамерамі могілкі Росы (Расу) пасля інцыдэнтаў каля помніка на месцы пахавання сэрца кіраўніка Польшчы ў міжваенны час Юзэфа Пілсудскага і яго маці.

«Такія планы па абсталяванні відэакамерамі могілкаў Росы цяпер разглядаюцца, аналізуюцца ўсе магчымасці — фінансавыя, тэхнічныя», — гаворыцца ў паведамленні аддзела па сувязях з грамадскасцю мэрыі, паведамляе Delfi.

Могілкі Росы (размешчаны на поўдзень ад чыгункі) — найстарэйшы некропаль Вільні, яны былі заснаваныя ў пачатку ХІХ ст. На іх знаходзяцца магілы беларускіх дзеячаў: Франца Аляхновіча, братоў Луцкевічаў, Лявона Вітан-Дубейкаўскага, Альбіна і Канстанціна Стэповічаў. Таксама тут пахаваныя Яўстах Тышкевіч, Іяхім Лялевель, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Смуглевіч ды інш.

Могілкі Росы вечарам 1 лістапада, у Дзень Усіх Святых

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула