БЕЛ Ł РУС

У Егіпце асудзілі да смерці хрысціян, якія здымаліся ў «Цнатлівасці мусульман»

28.11.2012 / 18:39

СГ

ЗША асудзіла фільм як знявагу ісламскай рэлігіі, але пакарання акцёрам у ЗША быць не можа, бо свабода слова гарантуецца амерыканскай канстытуцыяй.

Суд у Егіпце завочна прысудзіў да смяротнага пакарання сямёра хрысціян. «Падсудныя прызнаныя вінаватымі ў блюзнерстве шляхам прыняцця ўдзелу ў стварэнні фільма», -- заявіў суддзя.

Аматарскі амерыканскі фільм «Цнатлівасць мусульман» выставіў прарока Мухамеда ашуканцам і гомасэксуалістам. У мусульманаў гэта выклікала хвалю абурэння. Пасля таго як ролік быў змешчаны на YouTube, мусульмане сталі нападаць на пасольствы ЗША. У шэрагу краін, у тым ліку і ў Расіі, відэа забаранілі як экстрэмісцкае.

ЗША асудзіла фільм як знявагу ісламскай рэлігіі. Але ніякага пакарання яго аўтарам і тым больш акцёрам у ЗША быць не можа, бо свабода слова гарантуецца амерыканскай канстытуцыяй.

Аўтара фільма Накулу Басілі Накулу арыштавалі, але не за фільм, а за парушэнне судовага рашэння па справе аб фінансавых махінацыях. Накула Басілі па паходжанні – егіпецкі хрысціянін-копт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула