БЕЛ Ł РУС

У Лагойскім раёне кран зваліўся на легкавыя аўтамабілі

29.11.2012 / 09:54

Два чалавекі пацярпелі ў выніку падзення аўтакрана ў вёсцы Харошае Лагойскага раёна.

Як паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, аўтакран упаў на прыпаркаваныя паблізу два аўтамабілі, у адным з якіх знаходзіліся двое мужчын.
Яны атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі перададзены брыгадзе хуткай дапамогі. Стан аднаго з пацярпелых медыкі ацэньваюць як цяжкі.

Аўтамабілі сур’ёзна пашкоджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула