БЕЛ Ł РУС

Дзясяткі чалавек пацярпелі ад тарнада ў Італіі

29.11.2012 / 10:13

Смерч наляцеў на італьянскі горад Таранта з мора.

У выніку разгулу стыхіі 22 чалавекі атрымалі траўмы, яшчэ трое зніклі без вестак.

Тарнада пашкодзіў шматлікія будынкі, у прыватнасці, сталеплавільны завод. Паведамляецца таксама, што моцны вецер перакуліў у моры пад’ёмны кран з рабочым. На пошукі мужчыны была адпраўленая выратавальная група.

Таранта — не адзіны горад, які пацярпеў ад стыхіі. Ліўневыя дажджы і моцны вецер абрынуліся на большую частку Апенін. Так, напярэдадні была затопленая Фларэнцыя. Непагадзь закранула таксама Сіцылію і Сардзінію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула