БЕЛ Ł РУС

Канал TV Belarus афіцыйна зацьверджаны

28.04.2007 / 15:39

Nashaniva.com

У Польшчы канчаткова зацьверджанае стварэньне спадарожнікавага каналу для Беларусі «TV Belarus». «Гэта азначае, што мы ўжо рэальна існуем як «TV Belarus» — сказала нашаму радыё спадарыня Бэата Паклепа, адна з кіраўнікоў новага каналу.

У Польшчы канчаткова зацьверджанае стварэньне спадарожнікавага каналу для Беларусі «TV Belarus».

Зацьвердзіла стварэньне спадарожнікавага каналу для Беларусі ў пятніцу позна ўвечары ў Варшаве Назіральная Рада Польскага грамадзкага тэлебачаньня, на базе якога і ўзьнікне новы канал.

«Гэта азначае, што мы ўжо рэальна існуем як «TV Belarus» — сказала нашаму радыё спадарыня Бэата Паклепа, адна з кіраўнікоў новага каналу.

Пачатак вяшчаньня, а гэта будзе 15 гадзінаў у суткі, заплянаваны на сярэдзіну кастрычніка. Мова каналу — беларуская. У праграме — інфармацыя, музыка, культура, гісторыя.

На фінансаваньне тэлебачаньня ўжо выдаткаваныя каля 4 мільёнаў эўра з адмысловага фонду МЗС Польшчы.

Аляксей Дзікавіцкі, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула