БЕЛ Ł РУС

Котка стала прычынай сьмерці чалавека ў аварыі

1.05.2007 / 12:30

Прычынай дарожна‑транспартнага здарэньня, якое адбылося 29 красавіка на аўтадарозе Крычаў — Орша — Лепель і прывяло да гібелі чалавека, стала кошка.

Прычынай дарожна‑транспартнага здарэньня, якое адбылося 29 красавіка на аўтадарозе Крычаў — Орша — Лепель і прывяло да гібелі чалавека, стала кошка.

Паводле інфармацыі ўпраўлення ДАІ МУС, кошка скочыла на спіну дзяўчыне, якая кіравала аўтамабілем, і тая спрабавала яе сагнаць, не спыняючы рух. У выніку машына на роўным участку дарогі тройчы перакулілася і з’ехала ў кювет. Адна з пасажырак загінула, астатнія пацярпелыя шпіталізаваныя.

У сувязі з гэтым ДАІ нагадвае, што жывёл варта перавозіць у спецыяльных кантэйнерах.

Дзяржаўтаінспекцыя таксама папярэджвае аб рэзкіх перападах тэмпературы і атмасфернага ціску і рэкамендуе людзям, якія маюць сардэчна‑сасудзістыя захворванні, не садзіцца гэтымі днямі за руль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула