БЕЛ Ł РУС

… І актыўна садзейнічаць умацаваньню міру

2.05.2007 / 18:16

Прэзыдэнты Беларусі і Азэрбайджану падпісалі ў Баку па выніках перагавораў дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве.

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана падпісалі ў Баку па выніках перагавораў дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве.

У дакуменце бакі пацвердзілі намеры забяспечыць спрыяльныя ўмовы для развіцця ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага эканамічнага супрацоўніцтва і прыняць меры па ўдасканаленню механізма эканамічных і гандлёвых адносін.

Беларусь і Азербайджан гатовы на ўзаемнай аснове прадоўжыць работу па стварэнню спрыяльных эканамічных, фінансавых і прававых умоў для прадпрымальніцкай дзейнасці юрыдычных і фізічных асоб дзвюх краін.

У дагаворы замацаваны намеры Беларусі і Азербайджана развіваць супрацоўніцтва ў галіне транзітных і транспартных камунікацый, у сферы сувязі, развіваць кантакты ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый, пашыраць узаемадзеянне паміж парламентамі дзвюх дзяржаў, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, органамі мясцовага кіравання і самакіравання.

Бакі таксама пацвердзілі намеры паслядоўна ажыццяўляць партнёрства ў галіне бяспекі на двухбаковай і шматбаковай аснове, актыўна садзейнічаць умацаванню міру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула