БЕЛ Ł РУС

Прыпынена крымінальная справа супраць аднаго з маладафронтаўцаў

3.05.2007 / 11:50

Зьміцер Панкавец

Яраслаў Грышчэня застаецца на свабодзе.

Стала вядома, што яшчэ напярэдадні «Чарнобыльскага шляху» 24 красавіка баранавіцкая міліцыя прыпыніла крымінальную справу супраць мясцовага моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні. Ён быў шостым падазраваным у справе «Маладога фронту». Справа ў дачыненьні да Грышчэні прыпынена праз недахоп доказаў.

Але ў сераду, 2 траўня, хлопца выклікалі на допыт у баранавіцкую міліцыю. Іх цікавіла, ці прымаў Яраслаў удзел у «Чарнобыльскім шляху», ці ня ён спаліў на акцыі дзяржаўны сьцяг, а таксама, дзе ён начаваў у Менску. Хлопца пратрымалі ў пастарунку чатыры гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі.

Нагадаем, што цяпер па справе «Маладога фронту» ідуць пяцёра чалавек: Зьміцер Хведарук, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка і Алег Корбан. Сёньня Зьмітра Хведарука выклікаюць у Савецкі РУУС Менску. Міліцыянтаў цікавіць ягоны ўдзел у «Чарнобыльскім шляху», абяцаюць паказаць нейкія відэаматэрыялы. Сам Хведарук не выключае, што гэта можа скончыцца суткамі. Учора ж Зьмітра выклікалі на допыт у КДБ, дзе цікавіліся дзейнасьцю салігорскіх, жодзінскіх, нясьвіскіх «маладафронтаўцаў».

8 траўня стане вядома, калі пачнецца суд над сябрам незарэгістраванага «Маладога фронту».

Фота Арсенія Пахомава

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула