БЕЛ Ł РУС

Маладафронтаўцаў будуць судзіць 28 траўня

4.05.2007 / 17:32

Nashaniva.com

Маладафронтаўцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Крымінальную справу супраць іх распачаў КДБ. Ім пагражае турэмнае зьняволеньне да 2 гадоў.

Прызначаная дата судовага паседжаньня ў справе актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Насты Палажанкі, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Зьмітра Хведарука і Алексея Янушэўскага.

Разгляд справы пачнецца 28 траўня, судзіць маладафронтаўцаў будзе судзьдзя Савецкага суду Менску Руслан Аніскевіч.

Маладафронтаўцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Крымінальную справу супраць іх распачаў КДБ. Ім пагражае турэмнае зьняволеньне да 2 гадоў.

8 траўня ім мусяць уручыць позвы ў судзе Савецкага раёну, дзе будзе паведамленая дата і час разгляду крымінальнай справы.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула