БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч павіншаваў Сарказі з абраньнем на пост прэзыдэнта

7.05.2007 / 20:6

Nashaniva.com

«Я веру, што падчас Вашага прэзыдэнства, Францыя, радзіма барацьбы за свабоду і правы чалавека, будзе працягваць аказваць грунтоўную падтрымку ўсім тым, хто змагаецца за свабоду і супраць несправядлівасьці ва ўсім сьвеце».

Віншаванне з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах накіраваў Ніколя Сарказі лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

«Я вельмі хачу павіншаваць Вас і пажадаць поспехаў у Вашай магутнай задачы годна адказаць на ўсе выклікі, што стаяць перад Вашай краінай. Я веру, што падчас Вашага прэзідэнства, Францыя, радзіма барацьбы за свабоду і правы чалавека, будзе працягваць аказваць сваю грунтоўную падтрымку ўсім тым, хто змагаецца за свабоду і супраць несправядлівасці ва ўсім свеце», — гаворыцца ў віншавальным лісце.

Аляксандр Мілінкевіч таксама падзякаваў за «падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл па аднаўленні ў Беларусі дэмакратыі і вяртання краіны ў еўрапейскую сям’ю дэмакратычных нацыяў».

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі адзначыў, што з асаблівым пачуццём гонару ўзгадвае сустрэчу са Сп. Ніколя ў Марсэле на з’ездзе ЕРР. «Менавіта там я змог пераканацца ў Вашай энергіі, самаадданасці і жаданні адстойваць Еўрапейскія каштоўнасці і ідэі дзеля дабра Вашай краіны»

Тэкст і фота

milinkevich.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула