БЕЛ Ł РУС

30 траўня — суд над «Маладым фронтам»

8.05.2007 / 11:57

ЗП

Маладзёнаў абвінавачваюць у парушэньні 193‑га артыкулу крымінальнага кодэксу «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

У сераду з раніцы пяцёра «маладафронтаўцаў» (Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка і Аляксей Янушэўскі) даведаліся, калі па іхняй крымінальнай справе пачнецца судовы працэс. Маладзёнаў абвінавачваюць у парушэньні 193‑га артыкулу крымінальнага кодэксу «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

Суд пачнецца не 28 траўня, як казалася раней, а 30 траўня ў Савецкім судзе Менску а 14:15. Судзьдзя — Руслан Аніскевіч.

Таксама Зьміцер Хведарук паведаміў, што судовы працэс будзе адкрыты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула