БЕЛ Ł РУС

Валер Шчукін абвінавачаны па крымінальным артыкуле за «знявагу»

8.05.2007 / 12:01

Nashaniva.com

Палітыка перасьледуюць за распаўсюд улётак падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы 2007 году. У іх распавядалася, што супрацоўнікі акружных выбарчых камісій Віцебску ў ходзе датэрміновага галасаваньня парушаюць заканадаўства.

Сябра БАЖ, журналіст і праваабаронца Валер Шчукін абвінавачаны па арт. 189 («Знявага») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за распаўсюд улётак падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы 2007 года. У іх распавядалася, што супрацоўнікі акружных выбарчых камісій Віцебска ў ходзе датэрміновага галасавання парушаюць заканадаўства.

Аб завяршэнні расследавання справы журналісту 4 мая паведаміў дазнавацель Першамайскага РАУС Віцебска В. Гердаў. На думку следства знявага ўтрымлівацца ў змесце гэтых улётках.

Як паведаміў прэс‑службе БАЖ Валер Шчукін, дазнаватель Гердаў пры гэтым беспадстаўна адмовіў яму ў магчымасці зрабіць копіі матэрыялаў справы, што з’яўляецца парушэннем заканадаўства.

Нагадаем, крымінальная справа супраць Валерыя Шчукіна была распачата ў снежні 2006 года пракуратурамі Першамайскага і Чыгуначнага раёна.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула