Women can!
«Women can!» — гэта праект‑семінар па гендарнай роўнасці.
Раней у Беларусі, як ні ў адной краіне Захаду, існаваў моцны «жаночы рух», што было сведчаннем паскоранага развіцця грамадства. Жанчыны прымалі актыўны ўдзел у сацыяльным жыцці, спрыялі развіццю адукацыі, культуры і прамысловасці.
1 ліпення 2007 года адбудзецца праект‑семінар «Women can!» па гендарнай роўнасці. Ён не скіраваны на тое, каб зноў папракнуць мужчын ва ўсіх бедах жанчын, а апошніх выводзіць на барыкады... Праблема жанчын і мужчын з’яўляецца актуальнай у наш час і носіць глабальны характар. Існуе шмат стэрыятыпаў, якія замінаюць жанчынам цалкам праяўляць сябе. Гендарны разрыў ставіць жанчын у нявыгаднае становішча. Мэта гэтага праекту знайсці людзей, якія цікавяцца гэтай праблемай, а таксама на канкрэтных прыкладах з гісторыі і сучаснасці паказаць магчымасці дасягнення поспеху жанчын. Але мы ні ў якім разе не хочам крыўдзіць хлопцаў, а наадварот, заклікаем іх да супрацоўніцтва!!! Далучайцеся, будзе цікава!
Гэта будзе ўводны праект‑семінар, ён мусіць закрануць праблемы гендарнай роўнасці ў цэлым і стаць першым крокам для распрацоўкі гэтых пытанняў. Усіх каго зацікавіў праект «Women can!» лістуйце: projectgender@gmail.com