БЕЛ Ł РУС

З балота на Віцебшчыне дасталі ўнікальны самалёт

10.05.2007 / 07:45

Nashaniva.com

9 траўня супрацоўнікі шклоўскага ваенна‑палітычнага клюба «Пошук» паднялі з балота ў Шумілінскім раёне (Віцебская вобласьць) ўнікальную знаходку: самалёт ІЛ‑2 часоў Вялікай Айчыннай вайны.

9 траўня супрацоўнікі шклоўскага ваенна‑палітычнага клюба «Пошук» паднялі з балота ў Шумілінскім раёне (Віцебская вобласьць) ўнікальную знаходку: самалёт ІЛ‑2 часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Такога экспанату няма ў ніводным музэі на тэрыторыі былога СССР. ІЛ‑2 сярод савецкіх ваенных самалётаў быў на такім жа рахунку, што і Т‑34 сярод танкаў. Самалёт быў прызначаны для вядзеньня боя на малой вышыні і адрозьніваўся вялікай жыцьцяздольнасьцю. Зафіксаваны факт, калі пасьля баявога вылету на аэрадром вярнуўся ІЛ‑2, у якім налічылі 200 прабоін.

Мяркуецца, што самалёт, які дасталі з балота ў Шумілінскім раёне, быў зьбіты зімой 1943 ці 1944 г. Пасьля рэстаўрацыі ён зойме пачэснае месца ў экспазыцыі музэю пад адкрытым небач «Лінія Сталіна»

Народныя навіны Віцебска

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула