Каб заплаціць, дастаткова памахаць карткай
У хуткім часе ў Брытаніі будзе ўведзены новы спосаб аплаты дробных пакупак. Дастаткова будзе наблізіць картку да спэцыяльнага прыстасаваньня, каб заплаціць за газэту, бутэрбод ці філіжанку кавы.
Ужо ў хуткім часе ў Брытаніі будзе ўведзены новы спосаб аплаты дробных пакупак. Дастаткова будзе наблізіць картку да спэцыяльнага прыстасаваньня, каб заплаціць за газэту, бутэрбод ці філіжанку кавы. Вынаходка ўжо мае назву: «tap and go». Зь верасьня такімі карткамі можна будзе плаціць у Лёндане за пакупкі, кошт якіх не перавышае 10 фунтаў стэрлінгаў. Пры гэтым набіраць пін‑коду ня трэба. Толькі часам, дзеля кантролю, прыстасаваньне можа запатрабаваць пін‑код. Гандлёвыя кропкі, дзе можна будзе плаціць такім чынам, будуць пазначаныя спэцыяльным лягатыпам.
Фота ces.news.yahoo.com