БЕЛ Ł РУС

Бел-чырвона-белы сьцяг у Лунінцы

14.05.2007 / 07:46

Мясцовы

У Лунінцы падчас таварыскага матабольнага матчу паміж мясцовай камандай "Палесьсеэлектрамаш" і летувіскай "Мілдай" некалькімі маладзёнамі быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

У Лунінцы (націск на першы склад) падчас таварыскага матабольнага матчу паміж мясцовай камандай "Палесьсеэлектрамаш" і летувіскай "Мілдай" некалькімі маладзёнамі быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. Яны яго трымалі на працягу 15 хвілінаў, пакуль не падыйшоў міліцыянт і не загадаў прыбраць Сьцяг. Людзі зь цікавасьцю глядзелі на хлапцоў і ніякай варожасьці не выказвалі, некаторыя казалі словы падтрымкі. Міліцыянт паводзіў сябе карэктна.

Р.S Нашы перамаглі 2:1

P.Р.S. У знак нашай перамогі адначасова ў небе зьявіліся дзьве вясёлкі адначасова. :)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула