Канцэрт ZET і IQ-48 у «Арэне» забаронены
Вольскі: сустрэнемся сёньня ў 19:30 ў «Катакомбах».
Супольны канцэрт мусіў адбыцца ў клюбе «Арэна». Паводле неафіцыйнай інфармацыі аднак пасьля званка з камітэту па ідэалогіі Менгарвыканкаму кіраўніцтва клюбу адмовілася ад мерапрыемства.
Як паведаміў лідэр «ZET» Лявон Вольскі, канцэрт усё ж адбудзецца сёньня ў 19:30 ў «Катакомбах» (вул. Рабкораўская, 2, станцыя мэтро "Інстытут культуры".)