БЕЛ Ł РУС

Беларусь пераходзіць на вугаль

15.05.2007 / 17:07

«Трэба вяртацца да вугальнай энэргетыкі», — мяркуе першы віцэ‑прэм’ер Уладзімер Сямашка.

«Трэба вяртацца да вугальнай энэргетыкі», — мяркуе першы віцэ‑прэм’ер Уладзімер Сямашка. На прэс‑канфэрэнцыі 15 траўня ў Менску ён адзначыў, што ўжо да 2012 году будуць пабудаваныя дзьве вугальныя электрастанцыі ў Зэльве і Берасьці.

«Вугальная энэргетыка па многіх параметрах лепшая, чым газавая», — цытуе «Інтэрфакс» словы першага віцэ‑прэм’ера. — Трэба вяртацца да вугальнай энэргетыкі на якасна новым узроўні. Канцэпцыя энэргабясьпекі Беларусі абавязвае думаць пра дывэрсіфікацыю энэрганосьбітаў».

Уладзімер Сямашка таксама паведаміў, што Беларусь зацікаўленая ў пастаўках украінскага вугалю.

У сваю чаргу, міністар эканомікі Украіны Анатоль Кінах паведаміў, што «Украіна гатова ўзяць удзел у рэалізацыі дзяржпраграмы Беларусі па мадэрнізацыі энэргетыкі».

Міністар эканомікі Украіны адзначыў, што ягоная краіна лічыць пэрспэктыўнымі пастаўкі нафты ў Беларусь цераз Украіну з Касьпійскага басэйну. «Пэрспэктыўнае пытантне паставак касьпійскай нафты ў Беларусь уключае схему нафтаправоду па маршруце Адэса — Броды — Полацк — Вэнтспілс», — удакладніў Кінах.

Аднак украінскі міністар удакладніў, што праект паставак нафты ў Беларусь цераз Украіну павінен ажыцьцяўляцца сумесна з Расеяй, краінамі сярэдняй Азіі і Азэрбайджану, а таксама эўрапейскімі спажыўцамі энэргарэсурсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула