БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч: Беларусь будзе багатай, дзякуючы чалавечаму рэсурсу

18.03.2006 / 16:54

Наша Ніва

«Кажуць, у нас няма нафты, газу і ўвогуле нічога няма – поўнае глупства. Наш галоўны рэсурс – гэта адукаваны і працавіты народ», – заявіў А.Мілінкевіч у суботу на сустрэчы з выбарцамі ў кінатэатры «Электрон».

«Кажуць, у нас няма нафты, газу і ўвогуле нічога няма – поўнае глупства. Наш галоўны рэсурс – гэта адукаваны і працавіты народ», – заявіў А.Мілінкевіч у суботу на сустрэчы з выбарцамі ў кінатэатры «Электрон». Ён заявіў, што ў аснове ягонай перадвыбарнай праграмы «ляжыць сям’я». «Гэта галоўная праблема Беларусі, бо за апошнія дзесяць гадоў насельніцтва Рэспублікі скарацілася на паўмільёна чалавек», – мяркуе А.Мілінкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула