БЕЛ Ł РУС

Валянціне Палевіковай далі 25 базавых велічынь штрафу

21.05.2007 / 11:50

Nashaniva.com

Яе зьвінавацілі ў тым, што падчас Чарнобыльскага шэсьця 26 красавіка дэманстранты выходзілі на праездную частку вуліцы Сурганава.

Суд Савецкага раёну Менску даў актывістцы Абя’днанай грамадзянскай партыі Валянціне Палевіковай 25 б.в. (775 000 рублёў) штрафу.

Яе абвінавачваюць у тым, што падчас Чарнобыльскага шэсьця 26 красавіка дэманстранты выходзілі на праезную частку вуліцы Сурганава. Валянціна Палевікова была адной з заяўнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях».

У судзе Савецкага раёну знаходзіцца аналягічная справа актывіста Партыі БНФ Юрася Зяньковіча. Міліцыянты паведамілі, што ў гэтай жа справе яны шукаюць прадстаўніка Беларускай сацыял?дэмакратычнай партыі «Грамада» Анантоля Сідарэвіча. Абодва зьяўляюцца заяўнікамі «Чарнобыльскага шляху».

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула