БЕЛ Ł РУС

Міжнароднае назіраньне за выбарамі і маніфэстацыямі адбудзецца

18.03.2006 / 17:49

Наша Ніва

Спэцслужбы прадпрымалі намаганьні, каб сарваць незалежнае назіраньне за выбарамі і заплянаванымі вулічнымі маніфэстацыямі апазыцыі.

Так, было адмоўлена ў візах дэлегацыі Эўрапарлямэнту.

Было адмоўлена ў візах шэрагу польскіх журналістаў.

З краіны дэпартавалі шэсьць швэдаў і дваіх данцаў, што меліся назіраць за выбарамі.

У аэрапорце працягваюць знаходзіцца дзевяць дэпутатаў грузінскага парлямэнту, якіх не прапусьцілі ў краіну.

У суботу ў Беларусь не ўпусьцілі дэпутата польскага Сойму Марка Сускага – назіральніка ад АБСЭ. У Берасьці на вакзале завярнулі дэпутата Эўрапарлямэнту Марка Чарнецкага.

У суботу ў Гомелі зь цягніка зьнялі трох сяброў расейскага Саюзу правых сілаў, што ехалі ў Беларусь зь Екацярынбургу й Мурманску.

У Горадні сёньня затрымалі яшчэ дваіх СПСаўцаў, але вымушаны былі адпусьціць.

Аднак трэба адзначыць, што гэта невялікая частка ўсіх назіральнікаў і журналістаў, што выбраліся ў Беларусь.

У МЗС акрэдытавана 550 замежных журналістаў, што маюць асьвятляць беларускія выбары, а колькасьць эўрапейскіх назіральнікаў таксама вымяраецца сотнямі. Усяго ж з Эўропы і СНД на выбары прыехала 1276 назіральнікаў – на 500 болей, чым у 2001 годзе.

Таму выбары й маніфэстацыі пройдуць пад вялікай увагай сусьветнае супольнасьці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула