БЕЛ Ł РУС

Самы гарачы ўік-энд стагодзьдзя

26.05.2007 / 14:09

БЕЛТА

Пінскі рэкорд 2003-га (+31.80°С) можа быць пабіты ў гэтыя выходныя.

У блiжэйшыя трое сутак захаваецца гарачае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Пры гэтым месцамi, у асноўным па паўночна-заходняй палавiне рэспублiкi не выключаны навальнiчныя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў начны час складзе ад 12 да 20 градусаў цяпла, удзень будзе ад 27 да 34 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак, 29 мая, дажджы ахопяць значную частку тэрыторыi краiны. Аднак будзе па-ранейшаму горача — да 30 градусаў.

Толькi ў сераду атмасферныя франты, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, прынясуць панiжэнне тэмпературы да 18—24 градусаў цяпла. Пры гэтым у многiх раёнах пройдуць дажджы, месцамi моцныя. Магчыма i шквалiстае ўзмацненне ветру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула