БЕЛ Ł РУС

Ураджэнец Беларусі балятуецца на пост прэзыдэнта Ізраілю

30.05.2007 / 17:59

Nashaniva.com

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, віцэ-прэм’ер Шыман Перэс заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Ізраілю.

Гэта будзе другая спроба 83‑гадовага палітыка заняць пост кіраўніка дзяржавы. У 2000 г. ён прайграў на выбарах сёньняшняму прэзыдэнту Машэ Кацаву.

Прэзыдэнт будзе абраны парлямэнтам 13 чэрвеня. Але асноўная ўлада ў Ізраілі належыць прэм’ер‑міністру.

***

Шыман Перэс (Перскі) нарадзіўся 1 жніўня 1923 г. у Вішневе (сёньня Валожынскі р‑н Менскай вобл.) У 1934 г. сям’я Перскіх выэмігравала ў Палестыну. У 1984—1986, 1994—1996 гг. зьяўляўся прэм’ер‑міністрам Ізраілю.

Калі Пэрэса абяруць прэзыдэнтам, гэта будзе трэці прэзыдэнт краіны (ня блытаць з прэм'ерамі!) — ураджэнец Беларусі. Пасьля Хаіма Вэйцмана (Моталь, 1949—1952) і Залмана Шазара (Мір, 1963—1973).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула