БЕЛ Ł РУС

Псыхолягі: не прасіце вучняў, каб падымалі рукі

1.06.2007 / 19:02

Nashaniva.com

Вучняў ня трэба заахвочваць, каб падымалі руку, калі хочуць адказаць на ўроку, бо гэта можа шкодзіць нясьмелым дзецям — рэкамэндавала ў пятніцу брытанскае адукацыйнае ведамства.

Праведзеныя дасьледаваньні выявілі, што некаторыя дзеці ўва ўзросьце 7‑11 год пачынаюць у школе адставаць ад аднагодкаў, бо пазьбягаюць зьвяртаць на сябе ўвагу на ўроках, лічаць за лепшае заставацца «непрыкметнымі» і маюць нізкую асэртыўнасьць.

Адукацыйнае ведамства лічыць, што неабходны іншы падыход да такіх дзяцей, каб дапамагчы ім прасоўвацца ў навучаньні. Настаўнікам былі прапанаваныя розныя стратэгіі — самім выбіраць вучняў для адказу, даваць вучням 30 сэкундаў часу падумаць, перш чым адказаць, заахвочваць вучняў у парах абмяркоўваць адказ на пытаньне настаўніка і г.д.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула