БЕЛ Ł РУС

Плошча Свабоды ў Віцебску блякаваная грузавікамі

19.03.2006 / 18:08

Nashaniva.com

Паведамляе радыё Свабода: Плошча Свабоды абласнога цэнтру, разьмешчаная насупраць знакамітага амфітэатру фэстывалю «Славянскі базар», паступова запаўняецца грузавымі аўтамабілямі. З раніцы туды прыгналі некалькі дзясяткаў пустых бартавых машын, і такім чынам заблякавалі пляц для любога перамяшчэньня.

Як лічаць назіральнікі, «аўтаблякада» плошчы Свабоды прынятая ў зьвязку з рашэньнем апазыцыі выйсьці сёньня ўвечары на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Віцебскія ўлады, на думку гараджанаў, перастрахаваліся ад магчымых акцый салідарнасьці зь менчукамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула