БЕЛ Ł РУС

«Злачынства і пакараньне па-амэрыканску»

5.06.2007 / 07:40

ТВ, 5 чэрвеня, аўторак

У амэрыканскай глыбінцы зьняважаная прыгажуня помсьціць айчыму-алькаголіку…

БТ, 21.40

Злачынства і пакараньне па-амэрыканску (Crime and Punishment in Suburbia)

ЗША, 2000, каляровы, 100 хв.

Рэжысэр: Роб Шміт

Ролі выконваюць: Моніка Кіна, Элен Баркін, Майкл Айрансайд, Вінсэнт Картайзэр, Джэймз Дэбела

Жанр: Трымценьнік

Прызы: Намінацыі на “Гран –пры” кінафэстаў у Сандэнсе і Дзювіле

Прыгажуня Разана – школьная зорка, а ейны хлопец Джымі – найлепшы мясцовы спартовец. Але дома ўсё інакш: нікчэмны алькаголік-айчым, маці, якая яго ненавідзіць. Калі матуля Разаны ўцякае з чорнаскурым бармэнам, Разана становіцца ўлюбёным аб’ектам для кпінаў. А пасьля таго, як айчым гвалтуе гераіню, тая вырашае яго забіць…

Амэрыканцы гавораць, што фільм Роба Шміта нагадвае “Злачынства і пакараньне” Дастаеўскага. Але сам Роб Шміт (вядомы, як аўтар жахаўкі “Паварот не туды”) – гэта не Дастаеўскі.

Усе фільмы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула