БЕЛ Ł РУС

Хакеры застануцца бяз працы

5.06.2007 / 18:12

Nashaniva.com

Гэта адбудзецца дзякуючы г.зв. квантавай камунікацыі, заснаванай на супэрсакрэтнай перадачы інфармацыі.

У Гішпаніі была ўсталяваная рэкордная адлегласьць такой перадачы. Новы рэкорд складае 144 кілямэтры, i ён у дзесяць разоў лепшы за папярэдні. Рэкорд быў пабіты на Канарскіх выспах, дзе навукоўцы выкарысталі зьяву квантавага спляценьня. Яны стварылі дзьве часьціцы, якія паводзяць сябе як мікраскапічныя блізьняты. Пасьля іх разьдзялілі — адну пакінулі на трансляцыйнай станцыі на востраве Пальма, другую выслалі на прымальную станцыю на востраве Тэнэрыфэ. Затым была пасьпяхова перасланая інфармацыя з адной часьціцы на другую.

Сэнсацыйнасьць гэтага працэсу складаецца ў тым, што для таго, хто па дарозе перахопіць інфармацыю, яна будзе непрыдатнай. Інфармацыю могуць прачытаць толькі квантавыя блізьняты. На думку навукоўцаў, такі мэханізм можа ў будучыні прывесьці да стварэньня цалкам бясьпечных сыстэмаў шыфраваньня, неабходных для сучаснай спадарожнікавай камунікацыі і пасьпяховага забесьпячэньня кампутараў.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула