БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура дала па руках сталічнай міліцыі

6.06.2007 / 08:27

Nashaniva.com

Занесена прадстаўленне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці міліцыянтаў А.Н.Лутовіча і А.І.Макарэвіча. Менавіта гэтыя людзі кіравалі чацвёртага красавіка захопам прахадной Полацкага прадпрыемства «Шкловалакно». Тады пацярпелі ні ў чым не вінаватыя людзі.

Занесена прадстаўленне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці міліцыянтаў А.Н.Лутовіча і А.І.Макарэвіча. Менавіта гэтыя людзі кіравалі чацвёртага красавіка захопам прахадной Полацкага прадпрыемства «Шкловалакно». Тады пацярпелі ні ў чым не вінаватыя людзі.

Адказ на іх скаргу паступіў з Генеральнай пракуратуры, паведамляе BulletinOnline.org.

Праверка пацвердзіла, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі па дачыненні да працаўнікоў аховы і працоўных завода не былі выкліканыя аб`ектыўнай неабходнасцю і супярэчылі патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міліцыі».

Намеснік генеральнага пракурора В.А.Прус таксама адзначыў: гэтаму спрыялі неналежная падрыхтоўка аперацыі службовымі асобамі ГУУС Менгарвыканкама, адсутнасць выразнасці ў дзеяннях аператыўнікаў.

Але ўлічваючы тое, што кіраўніцтва УБЭП ГУУС сталіцы ўжо сустракалася з пацярпелымі працаўнікамі і прынесла ім свае выбачэнні, якія прынятыя, рэспубліканскай пракуратурай вынесенае пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні працаўнікоў ГУУС.

Разам з тым, пракуратура лічыць, што за дапушчаныя парушэнні Закона «Аб міліцыі» і выяўлены непрафесіяналізм міліцыянты А Н.Лутовіч і А.І.Макарэвіч павінны быць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.

Адзін з пацярпелых пракаментаваў гэты ліст так:

— Я, калі да нас прыязджалі перапрошваць, спытаў у міліцэйскага начальніка: як жа павінен парушыць закон міліцыянт, каб яго пакаралі? Ён нічога тады не адказаў. Цяпер разумею: калі твае правы парушае міліцыянт, слушней скардзіцца не яго начальніку, а ў пракуратуру. Калі вінаватага не пасадзяць, то хоць бы дадуць штурхяля.

Хартыя’97

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула