БЕЛ Ł РУС

У Менску ўначы цяпер не памыешся

6.06.2007 / 09:10

Nashaniva.com

З гадзiны да пяцi гадзiн ў цыркуляцыйныя помпы на гарачым водазабеспячэннi цяпер адключаюцца.

Каб пазбегнуць нерацыянальнага расходавання палiўна-энергетычных рэсурсаў, а таксама ўлiчваючы той факт, што ў начны час гараджане спажываюць мiнiмум гарачай вады, спецыялiсты прадпрыемства «Мiнскiя цеплавыя сеткi» ўнеслi змяненнi ў рэжым работы абсталявання на цэнтральных цеплавых пунктах. Так, з гадзiны да пяцi гадзiн адключаюцца цыркуляцыйныя помпы на гарачым водазабеспячэннi. Гэта не вядзе да спынення водазабеспячэння спажыўцоў, а толькi можа выклiкаць непрацяглае знiжэнне тэмпературы гарачай вады пры адкрыццi крана.

Паводле:

Аляксандр ФIЛIПОВIЧ, «Мiнск-Навiны», «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула