БЕЛ Ł РУС

Вялікія ліпеньскія вакацыі

7.06.2007 / 17:40

Урад прыняў рашэньне аб пераносе працоўнага дня з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня. Будуць чатыры запар выходныя.

Урад Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе працоўнага дня з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня 2007 года. Адпаведную пастанову Савета міністраў падпісаў прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі, паведамляе прэс‑служба ўрада.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Нагадаем, 3 ліпеня (аўторак) — дзяржаўнае свята — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула