БЕЛ Ł РУС

Фальшывы гранатавы сок

7.06.2007 / 18:18

У вёсцы Порса, што ў Вiлейскiм раёне, канфiскавалi 7160 бутэлек i 10 тысяч этыкетак.

У Ждановiчах праваахоўнiкi затрымалi аўтамабiль «Iвека», у якiм сталiчны жыхар, дырэктар аднаго з гандлёвых прыватных унiтарных прадпрыемстваў, перавозiў фальсiфiкаваны гранатавы сок.

У прыватнасцi, у машыне было знойдзена 1240 бутэлек падробнага тавару. Потым супрацоўнiкi мiлiцыi ў доме пенсiянеркi ў вёсцы Порса, што ў Вiлейскiм раёне, канфiскавалi яшчэ 7160 бутэлек фальсiфiкаванага гранатавага соку i 10 тысяч этыкетак. Узбуджана крымiнальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула