БЕЛ Ł РУС

На Валянціна — «Беларусь у Эўропу»

17.01.2000 / 13:00

Nashaniva.com

№ 2 (159), 10 — 17 студзеня 2000 г.


 

На Валянціна — «Беларусь у Эўропу»

14 лютага, на дзень Сьвятога Валянціна, Малады Фронт зноў (у пяты раз) выведзе сваіх прыхільнікаў на сьвяточную акцыю

Моладзь будзе зьбірацца, дзе й традыцыйна — на плошчы Свабоды, насупраць пасольства Францыі. Адтуль маладафронтаўцы рушаць па пасольствах эўрапейскіх краінаў і ўручаць паслам сьяточныя пэтыцыі. У аргкамітэт увайшлі Севярынец, Пятроў ды іншыя. Звычайна ўлады студэнтам адмаўляюць, але тыя рэпрэсіяў не баяцца дзеля моцнай падтрымкі з-за мяжы. Ужо сёлета 30 студэнтаў, адлічаных з унівэрсытэтаў па палітычных матывах, змогуць працягнуць сваю адукацыю ў Празе па рэкамэндацыі Маладога Фронту.

Першая акцыя, самая прыгожая, адбылася ў1997 годзе і сабрала каля 2 тысяч студэнтаў. Акцыя «Беларусь у Эўропу-2» у сакавіку таго самага году была жорстка разагнаная сіламі бясьпекі — гэта быў адзін з найстрашнейшых хапуноў з амаль 150 затрыманымі. За леташнюю акцыю зь несанкцыяваным фаервэркам намесьніка старшыні Маладога Фронту Яўгена Скочку засудзілі на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула