БЕЛ Ł РУС

Кіраўніку «Белнафтахіму» Аляксандру Бароўскаму прад’яўлена абвінавачаньне

8.06.2007 / 13:31

Абвінавачанне прад’яўлена па карупцыйным артыкуле, якім — не ўдакладняецца.

Кіраўніку канцэрна «Белнафтахім» Аляксандру Бароўскаму прад’яўлена абвінавачанне. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Валерый Надтачаеў.

«Абвінавачанне прад’яўлена па карупцыйным артыкуле», — сказаў В.Надтачаеў. Пры гэтым, спаслаўшыся на інтарэсы следства, ён не стаў удакладняць адпаведны артыкул Крымінальнага кодэкса і магчымае пакаранне.

Нагадаем, што А.Бароўскі быў затрыманы 29 мая па падазрэнні ва ўчыненні службовых злачынстваў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула