БЕЛ Ł РУС

Богусь Біятлянёнак. Мойры выбралі Валію

20.02.2000 / 13:00

Nashaniva.com

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

спорт

Мойры выбралі Валію

 

На мінулым тыдні вырашыўся расклад гульняў у 5-й групе адбору да футбольнага чэмпіянату сьвету 2002 году. Прадстаўнікі Нарвэгіі, Уэльсу, Арменіі, Польшчы, Украіны ды Беларусі забілі стрэлку ў варшаўскім гатэлі «Ян III Сабескі». У выніку доўгіх дэбатаў варшаўскіх мойраў высьветлілася, што беларуская футбольная дружына распачне свой цярністы шлях на чэмпіянат сьвету 2 верасьня матчам у Менску супраць добра знаёмай нам «каманды Дракона» – зборнай Уэльсу. Перадгісторыя гэтай сустрэчы да болю вядомая ўсім айчынным аматарам футболу (крыўдныя паразы ад валійцаў 2:3 ды 1:2 у мінулым адборачным турніры). Пасьля беларусы завітаюць у госьці ў «крэсы заходнія», каб паказаць мясцовым абарыгенам, як трэба гуляць у «пілку ножну». Калі хочам мець квіток на чэмпіянат сьвету ў Японію ды Карэю, трэба выйграваць. Каб выйграваць, трэба падтрымліваць сваіх.

Богусь Біятлянёнак


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула