БЕЛ Ł РУС

Выбух у Астраўцы: пацярпелі тры чалавекі

8.06.2007 / 17:19

Выбух адбыўся на былым прадпрыемстве будаўнічых матэрыялаў, якое цяпер належыць менскай фірме «Ростбелкамплект». Цяпер тут выпускаюць брыкет.

Са словаў відавочцы, які затэлефанаваў да нас у рэдакцыю, выбух быў даволі моцны, паколькі паляцелі бэтонныя блёкі й пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары напалохаліся — прадпрыемства знаходзіцца ў жылым сэктары.

Трох рабочых ратавальнікі адразу накіравалі ў шпіталь — прычым, аднаго ў абласны цэнтар. Як яны пачуваюцца, пакуль невядома. Відавочца сьцьвярджае, што пацярпелыя атрымалі моцныя апёкі.

Тэлефоны прадпрыемства «Ростбелкамплект» у Астраўцы не адказваюць. Прычыны выбуху пакуль не вядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула