БЕЛ Ł РУС

Паштовая скрынка

2.04.2000 / 13:0

Nashaniva.com

№ 13 (170), 27 сакавіка — 2 красавіка 2000 г.


 Паштовая скрынка

 

Максіму Ш. зь Менску. «Чытайце і будзьце разумнымі беларусамі», — цытуеце Вы «НН». А самі кладзецеся ў зручную пазыцыю гэткай правінцыйнай Сыбілы — на запечак, патэльню дранікаў і збан сьмятаны пад бок, і ну круціць галавою. Маўляў, зразумець да канца, што адбывалася ў мінулым, мы ня можам. Зьмяніць нешта ў сучаснасьці немагчыма. Абдумваць і выбіраць варыянты разьвіцьця няма сэнсу, бо ўсё адно гісторыя ідзе па замкнёным коле. Апроч карэннай антынавуковасьці такога падыходу, у ім адчуваецца ўплыў расейскай гістарыяграфіі, якая глыбака прачула бездапаможнасьць расейскага народу ў гісторыі сваёй краіны і думае, што як у іх, так і ва ўсім сьвеце. А беларуская гісторыя разьвівалася зусім ня так, як расейская.

Ніне Б. зь Менску. Мы з павагай ставімся да Вашых патрыятычных перакананьняў, але ліст друкаваць ня будзем — не адзін Салавей у Менску.

«ГК» зь Менску. Мова мусіць быць адпаведная. Максымальна ясная і сьціслая. Ведаеце, добрая мова — гэта як добрая кансьпірацыя. Яна мусіць быць беззаганная, ясная, прадуманая. І ніколі не бывае лішняя.

Яўгену Л. зь Менску. Сьмешна. Але завялікі для такой дробнай тэмы матэрыял. Скараціце да 2—3 старонак.

Ігару П. з Магілёва. Які ж далейшы лёс Сьцяпанава? А выпускнікоў гэтага мэдінстытуту? Ці ведаеце Вы нейкія драматычныя ці камічныя моманты зь ягонае гісторыі? Ці зьвязваліся зь менскімі дасьледчыкамі дзейнасьці інстытуту? Нас цікавіць гэта.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула