БЕЛ Ł РУС

Беспрацоўе ў Эўразьвязе скарацілася да 7,1 %

11.06.2007 / 13:55

Паводле інфармацыі агенцыі Эўрастат

Беспрацоўе з улікам сэзонных ваганьняў у зоне эўра (13 краінаў ЭЗ) склала 7,1% у красавіку 2007 г., у параўнаньні з 7,2% у сакавіку.

Беспрацоўе з улікам сэзонных ваганьняў у зоне эўра (13 краінаў ЭЗ) склала 7,1% у красавіку 2007 г., у параўнаньні з 7,2% у сакавіку. У красавіку 2006 г. яно складала 8,0%. Беспрацоўе па ЭЗ у цэлым (27 краінаў) таксама склала 7,1% у красавіку 2007 г. у параўнаньні з 7,2% у сакавіку. У красавіку 2006 г. яно складала 8,0%.

У красавіку 2007 г. самыя нізкія паказчыкі былі зарэгістраваныя ў Нідэрляндах (3,3%), Даніі (3,4% у сакавіку) і Ірляндыі (4,0%). Самае высокае беспрацоўе было ў Польшчы (11,2%) і Славаччыне (10,5%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула