БЕЛ Ł РУС

Генеральны сакратар Рады Эўропы: «Перамога Аляксандар Лукашэнкі – несумленная»

20.03.2006 / 18:10

Nashaniva.com

Радыё Свабода паведамляе: “Перавыбары Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Беларусі з вынікам больш чым 82% галасоў у ягоную падтрымку – гэта фарс”, – заявіў сёньня генеральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс.

У адмысловай заяве спадар Дэвіс назваў перамогу цяперашняга кіраўніка Беларусі несумленнай, бо «ў краіне, дзе так яскрава і жорстка парушаецца права на свабоду слова і свабоду сходаў, галасаваньне гэта не праява дэмакратыі, а фарс».

«Перамога Аляксандар Лукашэнкі несумленная. Высокая яўка і ягоная высокая перавага над канкурэнтамі падазорныя, але галоўная праблема нядзельных прэзыдэнцкіх выбараў ня ў тым, што ўлады ашуквалі каля выбарчых скрыняў, але таксама ашуквалі ў часе перадвыбарчай кампаніі», лічыць Тэры Дэвіс.

На ягоную думку цяпер міжнародная супольнасьць павінна засяродзіцца на «стварэньні стымулаў да мірных пераменаў і пераходу да дэмакратыі», бо «Беларусі патрэбная дэмакратычная эвалюцыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула