БЕЛ Ł РУС

Разьбіўся беларускі самалёт

21.05.2001 / 13:00

Nashaniva.com

№ 21 (230), 21 траўня 2001 г.


 Разьбіўся беларускі самалёт

15 траўня на поўначы Ірану, за 250 км ад Тэгерану, разьбіўся пасажырскі самалёт Як-40, у якім знаходзіўся міністар транспарту гэтай краіны Р.Дадман і 7 дэпутатаў Мэджлісу. Самалёт быў набыты ў Беларусі.

 

У Іране абвешчаная жалоба. Афіцыйная прычына аварыі — дрэннае надвор’е, але справа, найверагодней, у тэхнічным стане самалёта.

Ня ведалі, пэўна, іранцы, калі куплялі тэхніку, што тры гады таму ў паветры над Шры-Ланкай пры невядомых дагэтуль абставінах зьнік самалёт беларускае авіякампаніі з гомельскім экіпажам. Аднак іранская прэса пакуль не спрабуе ў чым-небудзь разабрацца і друкуе адно здымкі з пахаваньня і месца аварыі. Так што беларусы могуць працягваць свой бізнэс.

Н.Г.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула