БЕЛ Ł РУС

Новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі будзе Майкл Хэдак

15.06.2007 / 20:14

Nashaniva.com

Раней ён працаваў у Швайцарыі, Кувэйце, Чэхіі і Расеі.

Новым надзвычайным і паўнамоцным паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь будзе Майкл Хэдак. Пра гэта БелаПАН паведаміў цяперашні пасол Браян Бенет, які пакідае Беларусь 26 чэрвеня.

Б.Бенет адзначыў, што беларускія ўлады ўжо ўхвалілі кандыдатуру новага пасла. М.Хэдак плануе прыбыць у Мінск у сярэдзіне ліпеня.

М.Хэдак - кар'ерны дыпламат. Ён працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі ў Швейцарыі, Кувейце, Сірыі, Чэхіі і Расіі. Жанаты, мае дачку і сына.

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула