БЕЛ Ł РУС

Пераможцаў польскай алімпіяды па беларускай мове запрашаюць у БДУ

18.06.2007 / 09:26

Nashaniva.com

Пераможцы алімпіяды па беларускай мове маюць таксама права без экзаменаў паступаць у шмат якія вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы па адпаведным гуманітарным профілі.

Зь Менску вярнуліся пераможцы і ўдзельнікі алімпіяды па беларускай мове, якая ўжо 13‑ы раз праводзілася ў Польшчы. У сталіцы Беларусі адбыўся фінальны этап алімпіяды, у якім удзельнічала 28 фіналістаў з двух ліцэяў — у Гайнаўцы ды Бельску Падляскім. Сёлетніх пераможцаў чакала неспадзяванка, якую паведміў ім рэктар Белдзяржунівэрсытэту.

Прафэсар Варшаўскага, а таксама Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Мікалай Хаўстовіч.

Пераможцы алімпіяды па беларускай мове маюць права без экзаменаў паступаць у шмат якія вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы па адпаведным гуманітарным профілі. А сёлета рэктар БДУ сп. Стражаў заявіў, што ён пагаджаецца прыняць пераможцаў алімпіяды таксама й на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэта БДУ.

Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула