БЕЛ Ł РУС

Паштовая скрынка

29.10.2001 / 13:00

Nashaniva.com

№ 44 (253), 29 кастрычніка 2001 г.


Паштовая скрынка

 

Сяргею Б. зь Менску. Пра сэйшн у “Тунэлі” напісана не па-наску, а як для Музыкальной газеты.

Феліксу Ш. з Прапойску. Каб Вы былі адразу нам даслалі, дык мы былі б надрукавалі. Цяпер пазнавата. Дый, дарэчы, Вы так і не адказваеце на пытаньне, якую палітыку мусіць весьці апазыцыя, каб за яе галасавалі “ў кожнай вёсцы за менскай кальцавой дарогай”.

Юзафу Ч. з Вулькі. Вельмі “па-расейску” аналізуеце Вы беларускую палітыку, дарма што беларускаю моваю пішаце. Большасьць беларускіх урадоўцаў і палітыкаў кіруюцца перадусім пачуцьцём грамадзянскага або нацыянальнага абавязку і імкненьнем добра цягнуць справу, у якую доля запрэгла. У Вас нейкае “крэмлязнаўства” выходзіць: быццам усімі рухае толькі прага грошай і пыха. А ў нас і Крамля няма, каб “крэмлязнаўству” існаваць. Выразаў “нацыянал-патрыёты”, “нацыянальна-арыентаваны” і г.д. мы імкнемся не ўжываць, бо яны маюць выразна імпэрскую кадзіроўку.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула