БЕЛ Ł РУС

Паштовая скрынка

12.04.2002 / 13:00

Nashaniva.com

№ 14 (276), 12 красавіка 2002 г.


Паштовая скрынка

 

Сяргею Б. з Гомелю. Рубрыку “Ўсяго па каліве” можна аднавіць пры ўмове, што ў ёй насамрэч будзе пра ўсё, а ня толькі пра палітыку.

Мікалаю Г. з Мазыра. Прабачаемся за тое, што памылкова адказ Вам падпісалі чужым імем. А не надрукавалі Вашага ліста, бо зваротаў да Лукашэнкі не друкуем прынцыпова.

Сяргею Ш., Генадзю Л. зь Менску. Мы з павагай ставімся як да палітычных поглядаў, так і да сэксуальнае арыентацыі любога чалавека, шануем права кожнага на самарэалізацыю. Сэнс публікацыі ліста Севярынца вы зразумелі няправільна.

Т.Л. з hrajcyk@tut.by. Да “Краіны-мары” Вам трэ будзе яшчэ вярнуцца. Больніца апісаная файна, але гэта не ратуе. Цэнтральная ідэя, што выразна прысутнічала ў Вашых творах, дасланых нам раней, тут вельмі цьмяная. Краіна-мара мільгае на пачатку, а пасьля вынырвае ў канцы, не пакідаючы больш-менш цэльнага ўражаньня. Няхай твор у Вас крыху паляжыць — пасьля зірняце на яго сьвежым вокам.

 


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула