БЕЛ Ł РУС

Паштовая скрынка

31.05.2002 / 13:00

Nashaniva.com

№ 20 (282), 31 траўня 2002 г.


Паштовая скрынка

 

Сяргею П. зь Менску. У эсэ З.Бартосіка Ваш знаёмец-нябожчык паўстае не як чалавек, а як літаратурны пэрсанаж. Як, скажам, Сальеры ці Моцарт у Пушкіна. Ясна, што, будзь Сальеры жывы, ён пакрыўдзіўся б на пушкінскага Сальеры-злодзея. Тое, што піша Бартосік, ня можна характарызаваць як “брудныя плёткі”.

Уладзімеру С. з Гомелю. Непрыемна, што апанэнтаў адназначна бэсьціце, а хаўрусьнікі выходзяць бязгрэшныя, як анёлы. Уласна “дыялёгі” напісаныя вобразна, а вось дактрынная частка дагматычная. Узятае разам, усё ператвараецца ў кашу. Калі аддзяліць прыпавесьці ад унутрыпартыйных установак, могуць атрымацца два артыкулы.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула